29 лістапада ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчы музей адзначылі 35-гадовы юбілей і правялі прэзентацыю газетнага праекта “Памяці Маэстра”
Культура
29.11.2019
29 лістапада Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей адзначыў 35-гадовы юбілей. У межах святкавання юбілею адбылася прэзентацыя газетнага праекта "Памяці Маэстра", аўтарам якога з'язляецца Галіна Антонава, загадчыца аддзела культуры, маралі і права.
У музеі сабраліся героі газетных публікацый. Рэдакцыя газеты "Светлы шлях" перадала музею сабраны матэрыял пра вядомага смаргонца Аляксандра Дзяругу: два дзясяткі газетных артыкулаў і тры дыскі з фотаздымкамі і тэкстамі.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.