Падарункі ад гасцей “Дажынак”

 

Падарункі ад гасцей “Дажынак”

Культура
27.11.2019
937
Смаргонскую раённую бібліятэку наведаў Аляксандр Вярцінскі, які доўгі час жыў на Смаргоншчыне. На гэты раз Аляксандр Эдмундавіч завітаў у Смаргонь на абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2019” і наведаў раённую бібліятэку.

Ён падарыў нашым чытачам друкаваныя выданні Пасланняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь за 1997-2012 гады.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь кіраўнік дзяржавы штогод звяртаецца з Пасланнем да беларускага народа і Парламента. Гэта адно з найбольш адказных прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, бо неабходна глыбока і ўсебакова ацаніць пройдзенае, асэнсаваць сучаснасць, намеціць бліжэйшыя перспектывы. Падораныя экзэмпляры будуць карысныя чытачам бібліятэкі, якія цікавяцца гісторыяй развіцця нашай краіны.

Для даведкі. З 1978 па 1986 год Аляксандр Вярцінскі працаваў намеснікам гендырэктара па кадрах і быту вытворчага аб’яднання “Смаргоньсілікатабетон”. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Смаргонскага гарадскога і Залескага сельскага Саветаў. З 1986 па 1993 быў намеснікам старшыні Смаргонскага гарвыканкама. У 1990 годзе быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання ад Смаргонскай гарадской выбарчай акругі № 269. На працягу апошніх 16 год сваёй працоўнай біяграфіі ўзначальваў упраўленне арганізацыйнай работы Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Юлія ЛЯНКЕВІЧ, галоўны бібліёграф Смаргонскай раённай бібліятэкі.

Статьи по теме: