Лялькі з берасты і саломкі, вырабы з гліны. Што прапаноўвалі гасцям свята ў Слоніме навучэнцы вучылішчаў

 

Лялькі з берасты і саломкі, вырабы з гліны. Што прапаноўвалі гасцям свята ў Слоніме навучэнцы вучылішчаў

Культура
01.09.2019
2062
У тым, што нашы прафесійна-тэхнічныя вучылішчы рыхтуюць майстроў на ўсе рукі, можна было пераканацца, пабываўшы на выставе ў Слоніме.

Як паведамляе "Гродзенская праўда", у кожную прадстаўленую на ёй рэч ўкладзена часцінка душы. Прызнацца, ужо пашыць камлект бялізны, які б адпавядаў любому густу, няпроста. Але зрабіць ляльку з берасты ці саломкі, тут не адзін тыдзень ці нават месяц трэба пакарпець. Як расказалі педагогі Ваўкавыскага педагагічнага вучылішча, бераста, перш чым стане матэрыялам для ажыццяўлення творчай задумкі, некалькі дзен мокне ў вадзе, пасля выцягваецца, сушыцца і толькі потым становіцца падатлівай. Дарэчы, як і саломка, якая павінна выпеставацца пад сонцам і ні ў якім разе не апрацоўвацца хімікатамі – інакш страціць сваю прыгажосць даволі хутка. 

изображение_viber_2019-09-01_19-04-17.jpg

Усе гэтыя тонкасці ведаюць удзельнікі гуртка па вырабах з мясцовага матэрыялу. І яны сапраўды парадавалі як жыхароў Слоніма, так і шматлікіх гасцей сваімі вырабамі, што можна было набыць. І пакупнікі знайшліся з ліку тых, хто разумее, што гэта шэдэўры, якія не ўсюды сустрэнеш. 

изображение_viber_2019-09-01_19-04-14.jpg

На выстаўцы можна было набыць і вырабы з гліны. Я ўжо не кажу пра розныя лялечкі з ільну, а таксама пацеркі, абручыкі і гэтак далей. А гэта яшчэ раз пацвярджае, што нашы маладыя беларусы вельмі таленавітыя і што будучыня ў надзейных руках.

Статьи по теме: