Кніга паклікала ў Слонім. Унікальны “Фестываль кнігі і прэсы” адчынілі ў святочным Слоніме

 

Кніга паклікала ў Слонім. Унікальны “Фестываль кнігі і прэсы” адчынілі ў святочным Слоніме

Культура
31.08.2019
966
Ужо з дзесяці гадзін раніцы на цэнтральнай плошчы Слоніма разгарнуўся “Фестываль кнігі і прэсы”, на якім, бясспрэчна, галоўнае месца адведзена кнізе - якой яна была калісьці і якой яна стала зараз у 21 стагоддзі.
Кніжны фестываль, які будзе працаваць на працягу двух дзён, стаў працягам насычанай праграмы Дня беларускага пісьменства, распачатага адкрыццём кніжнай крамы “Санет” ААТ “Белкніга”, паведамляе "Гродзенская праўда".

IMG_1504.JPG

У павільёне “Кніга і прэса Рэспублікі Беларусь” шырока прадстаўлены лепшыя выданні мастацкай і вучэбнай кнігі, кнігі для дзяцей і юнацтва, энцыклапедычная літаратура, альбомы, экспазіцыя перыядычных выданняў Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Выдавецкі дом “Беларусь сегодня”, РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”. Гледзячы на такія кніжныя полкі разумееш, што папулярнасць папяровай версіі нікуды не знікла ў сучасным свеце.

Гэта пляцоўка прыцягне ўвагу тых, хто цікавіцца беларускай кнігай. Лепшыя выданні, пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, цікавыя па змесце і бездакорныя з пункту гледжання дызайна і паліграфіі – менавіта такія кнігі тут у вялікай колькасці.

Святочны гандаль разгарнула ААТ “Белкніга”. Тут і класічная беларуская літаратура, і дапаможнікі для школьнікаў, энцыклапедычныя выданні і ілюстраваныя альбомы. 

IMG_1509.JPG

- Сярод вялікай колькасці прадстаўленых намі выданняў нельга вылучыць найбольш ці найменш цікавыя. Кожны тут знойдзе кнігу пад свой інтарэс. У Беларусі мы прадстаўлены больш чым 100 крамамі, якія карыстаюцца папулярнасцю як у дзяцей, так і дарослых, - адзначыла загадчыца крамы ААТ “Белкніга” Інга Бекіш.

Немагчыма прайсці міма рэканструкцыі “Друкарскі двор XVI стагоддзя”, праекта вядомага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава “У пошуках страчанага”. Фішкай экспазіцыі стала фігура зубра, створаная з дэталяў старажытных друкарскіх станкоў.

- На ўзноўленым станку Францыска Скарыны можна раздрукаваць першую старонку скарынаўскай Бібліі, а таксама прасачыць працэс стварэння паперы, - адзначыў лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Уладзімір Ліхадзедаў. - Свой праект я экспаную на працягу пяці год. Па ім можна прасачыць вытокі сусветнай пісьменнасці, на свае вочы пабачыць, як вырабляецца папера. Дарэчы, паперу з дрэва на Беларусі пачалі ствараць значна пазней, у XIX стагоддзі. Напачатку яна была з лёну, - падкрэсліў калекцыянер.

Выклікае цікавасць у наведвальнікаў свята выстаўка “СМІ Гродзеншчыны”, на якой прадставяць на працягу двух дзён свае праекты ўсе выданні Прынёманскага краю.

Тлумна ля павільёна Гродзенскага філіяла “Белсаюздрук”. Тут можна не толькі набыць друкаваную прадукцыю, але і выпіць кубачак кавы, абмеркаваць кніжную навінку.

- Цешуся тым, што не знікае ў беларусаў цікавасць да кнігі, - адзначыў дырэктар Гродзенскага філіяла “Белсаюздрук” Павел Скрабко. - Аб гэтым сведчыць і шырока разгорнуты сёння фестываль кнігі і прэсы. Свой унёсак у справу папулярызацыі айчыннай кнігі робім і мы. Мы прадстаўляем сёння некалькі творчых праектаў, сярод якіх сустрэчы з літаратарамі і прэзентацыі кніг.

Па душы свята і мясцовым жыхарам. Сланімчанін Вячаслаў Хомчык у ліку першых завітаў на “Фестываль кнігі і прэсы”, каб набыць дзіцячыя выданні для свайго ўнука, а таксама знайсці цікавую кнігу для сябе.

- Чытаць люблю з дзяцінства, асабліва сваіх землякоў: Алега Лойку, Сяргея Чыгрына, Анатоля Іверса. Знаёмства з імі падштурхнула да вывучэння гісторыі роднага краю, да новых адкрыццяў у літаратуры. Радуе, што сёлета свята беларускага пісьменства праходзіць у Слоніме, - зазначыў Вячаслаў Хомчык. – Свята для мяне – гэта нешта новае і цікавае, што ўпрыгожвае маё жыццё і робіць яго насычаным. Спадзяюця на цікавыя сустрэчы і гэтыя выхадныя.

IMG_1530.JPGIMG_1516.JPGIMG_1546.JPGIMG_1548.JPGIMG_1562.JPGIMG_1566.JPGIMG_1573.JPGIMG_1614.JPG


Статьи по теме: