22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

 

22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

Календарь событий
22.06.2023
649

IMG_0115_0.jpg

Дарагія сябры!

Сумна вядомая дата – 22 чэрвеня 1941 года– навечна ўвайшла ў гісторыю Беларусі і ўсяго свету. І праз дзесяцігоддзі дзень, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, служыць напамінам аб трагедыі, якая прынесла боль і пакуты амаль у кожную беларускую сям’ю.

У памяць аб першым дні вайны ў розных кутках краіны адбываюцца мітынгі-рэквіемы, сустрэчы ветэранаў і маштабныя гістарычныя рэканструкцыі, дзякуючы якім тысячы сучаснікаў – няхай нават усяго на некалькі гадзін – могуць перанесціся ў мінулае і адчуць увесь жах таго, што здарылася 82 гады таму.

Гэты дзень – нагода ўспомніць страшныя старонкі гісторыі, бо памяць пра вайну – жывы боль і напамін новым пакаленням, што ёсць рэчы, якія не падлягаюць забыццю.

У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара – памяць аб іх будзе жыць вечна.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў