Пра бяспеку, аддзяленне банка и аптэку

 

Пра бяспеку, аддзяленне банка и аптэку

Единый день информирования
21.01.2021
2145
Жыхары аграгарадка Залессе сустракаліся з раённай інфармацыйнай групай. Яе кіраўнік - старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзяньчук абвясціў галоўныя тэмы сустрэчы.

IMG_5620.JPG

Старшы інспектар МНС Аляксей Камінскі праінфармаваў пра сітуацыю з пажарамі і іншымі няшчаснымі выпадкамі на тэрыторыі раёна. Па выніках расследаванняў галоўнай прычынай пажараў застаецца курэнне ў ложку. На другім месцы – праблемы з электраправодкай. Іншы раз пажары здараюцца з-за пячных пашкоджанняў і праблем з дымаходамі. Выступоўца паведаміў, што ўсю важную і патрэбную інфармацыю можна знайсці ў мабільным дадатку, які нядаўна запусціла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

IMG_5622.JPG

Сяргей Кудзяньчук распавёў, што пасля шматлікіх экспертыз было вырашана стары будынак мясцовай аптэкі разбурыць, а новую адкрыць у памяшканні, дзе знаходзілася калісьці аддзяленне “Белтэлекам”. Для ашчаднай касы таксама знайшлі месца. Цяпер яна будзе знаходзіцца ў будынку вакзала, пра што вядуцца перамовы з кіраўніцтвам Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

IMG_5627.JPG

Старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч спыніўся на пытаннях ачысткі ад снега дарог і вуліц на тэрыторыі сельсавета. Ён выказаў удзячнасць кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, якія дапамагаюць тэхнічнымі сродкамі своечасова чысціць праезжыя часткі і тратуары.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.

Статьи по теме: