Дыялогавая пляцоўка ў “Цёплым доме”

 

Дыялогавая пляцоўка ў “Цёплым доме”

Диалоговая площадка
05.02.2021
2244
Ініцыятарам гэтай сустрэчы, якая адбылася 5 лютага ў Смаргонскім цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом” стала кіраўніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама. Абмяркоўваліся пытанні пенсійнага забеспячэння, вызначаліся патрэбы пенсіянераў у пашырэнні пераліку сацыяльных паслуг.

У гутарцы за круглым сталом бралі ўдзел наведвальнікі і актывісты цэнтра сацыяльных паслуг. На іх пытанні давалі адказы начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Зоя Крачкоўская, начальнік аддзела пенсій і дапамог Наталля Сташко, дырэктар ЦСАН “Цёплы дом” Марына Нікалайчык і спецыялісты гэтай установы.

Гутарка прайшла ў канструктыўным кірунку, у зацікаўленай атмасферы ўзаемаразумення.

(Больш падрабязна чытайце ў газеце “Светлы шлях”)

IMG_5858.JPG

IMG_5862.JPG

IMG_5867.JPG

IMG_5872.JPG

IMG_5874.JPG

IMG_5876.JPG

IMG_5878.JPG


Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.