Вакцынацыя ад вірусу COVID-19

 

Вакцынацыя ад вірусу COVID-19

Здравоохранение
22.01.2021
1839

Міністэрства аховы здароўя Беларусі абвясціла пра пачатак вакцынацыі насельніцтва нашай краіны расійскай вакцынай “Спутнік V”. Першая партыя вакцыны прыбыла ў Беларусь.

Як паведаміў галоўны ўрач Смаргонскай раённай бальніцы Віталь Круповіч, з наступнага тыдня ў нашым раёне пачнецца вакцынацыя ад вірусу COVID-19 груп насельніцтва найбольшай рызыкі. Для прышчэпак ад каранавірусу будзе выкарыстоўвацца расійская вакцына “Спутнік V”.

Для транспарціроўкі, захавання і кантролю за тэмпературным рэжымам вакцыны закуплена спецыяльнае абсталяванне. Першымі вакцынацыю пройдуць медыцынскія работнікі, затым работнікі сферы адукацыі.

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Статьи по теме: