Падарунак на Дзень Незалежнасці

 

Падарунак на Дзень Незалежнасці

Благоустройство и экология
13.07.2024
2209

У прошлым нумары газеты “Светлы шлях” быў здымак дарогі ў в. Баярск. Вось жыхары нашай вёскі атрымалі вялікае задавальненне, радасць, што нам зрабілі падарунак у такі значымы дзень – Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У нашай вёсцы ёсць памятныя знакі ахвярам I Сусветнай вайны, дзе захаваны воіны, гэта ў цэнтры вёскі, каля будынка былой пошты, у канцы вёскі каля маста і ў в. Круглянка, а ў цэнтры помнік загінуўшым у ВАВ – гэта мясціны памяці і печалі.

Дарога ў нас была. Гэта выбаіны, ямы, умяціны, камні, гравій, так як калісьці год 25-30 быў асфальт, но ён даўно ізжыў свій срок годнасці, і калі ў гарачую пару ажывае ўся тэхніка, хоць спаць не кладзіся – усё грукатала, трашчала, а цяпер любата. Ціхонька, не заўважаеш як рухаецца транспарт, унукі кацяць на роварах. Усё вельмі проста – напісалі просьбу, схадзілі на прыём да начальніка райвыканкама, вызвалі камісію і атрымалі камфорт.

Не думалі, не гадалі нашы аднасельчане, што нас так хутка пачуюць і атрымаем такі падарунак на свята.

Дарога вельмі якасная, роўненькая, гладкая, бліскучая, абочыны высыпаны гравійкай, расшыраная. Праведзена вялікая напружаная праца людзей. Колькі бы мы не спадзяваліся на сучасныя тэхналогіі, усю гэту працу выконвалі людзі. Праснешся ў 6 гадзін раніцы ўжо работнікі дарожнай службы пілуюць, расчышчаюць, збіраюць смецце, нават у суботу працавалі, падрад некалькі. Я здзіўлялася, што ні разу прыселі, спакойна, старанна, самаадданна, дружна, як па камандзе выконвалі абавязкі працаўнікі дарржнай службы. На мой погляд – гэта каманда арганізавана і дысцыплініравана.

Нам, аднасельчанам, хочацца падзякаваць районную ўладу ў асобе Харужыка Г. В., дарожную службу, Сідаровіча А., усіх простых работнікаўза такі падход да нашай просьбы, за такі падарунак , якого нам так не хапала. Гэта сапраўды Год якасці. Мы можам адкрываць вокны і жыць без пылу і шуму, не чуць бранных слоў, калі хто хтосьці заваліўся ў лужу, ці балота.

Фото (3).jpg

Алёна СТРАХ

Теги: дорога

Статьи по теме: