У «акенцах творчасці» – народныя таленты. Сваю канцэртную праграму прадставіў філіял «Лылойцінскі сельскі клуб»
Сёлета на суд журы і гледачоў была прапанавана канцэртная праграма “Маёй зямлі гаючыя крыніцы”, удзел у якой прынялі дзеці, моладзь і людзі больш сталага пакалення. Самадзейныя артысты спявалі і танцавалі, чыталі вершы і байкі. “Разынкай” канцэрта стала жартаўлівая мініяцюра “Жылі-былі…” ў выкананні Галіны Свірскай і Наталлі Тапуць.
Лылойцінскі сельскі клуб па-ранейшаму застаецца цікавым культурна-забаўляльным цэнтрам, які збірае пад сваім дахам людзей, неабыякавых да сваёй малой радзімы і культурнай спадчыны продкаў.
Апантаная гаспадыня “цэнтра” Наталля Тапуць са сваімі аднадумцамі-валанцёрамі праводзіць розныя мерапрыемствы для вяскоўцаў і гасцей Лылойцяў.
У этнаграфічным пакоі сабраны ўнікальныя рэчы – кросны, ручнікі, іншыя прадметы побыту, якія могуць зацікавіць не толькі не толькі аматараў даўніны, але і этнографаў.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.