Нядаўна мы пісалі пра Яўгена Шмаціну, маладога чалавека на калясцы, які мае патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе. Маладому чалавеку неабходна прайсці лячэнне за мяжой, якое патрабуе немалых грошай – 32 тысячы долараў ЗША. Частка - ужо сабраная. І збор працягваецца.
Да высакароднай справы падключылася вядомая група «Дразды», якая 19 верасня выступіла з канцэртам у раённым Цэнтры культуры. Атрыманыя грошы будуць пералічаны на дабрачынны рахунак Яўгена Шмаціны.