Тэатр-студыя “Сучаснік” стаў лаўрэатам на міжнародным конкурсе

 

Тэатр-студыя “Сучаснік” стаў лаўрэатам на міжнародным конкурсе

Культура
29.08.2021
1962
Дыплом лаўрэата І ступені на II Міжнародным рознажанравым конкурсе “Letostar in Slovenia” атрымаў узорны тэатр-студыя “Сучаснік”. На суд журы юныя смаргонскія артысты прадставілі п’есу “Радавыя” Аляксея Дударава.

IMG_9159.JPG

Кіраўнік узорнага тэатра-студыі “Сучаснік” Галіна Скаскевіч адзначыла: “Усе артысты, якія задзейнічаны ў спектаклі “Радавыя”, – вучні 9 11 класаў гімназіі і адзін – сёлетні выпускнік СШ №7. Дзеці працавалі, як прафесіяналы. У выхадныя дні рэпетыцыі дасягалі чатырох га дзін. Але гэта было не складана, а захапляльна.

Дарэчы, удзельнікі тэатра-студыі “Сучаснік” не толькі добрыя артысты, але і паспяхова вучацца. Працаваць з такімі дзецьмі – адно задавальненне. Многія юныя артысты сёлета скончылі гімназію. Але я спадз яюся, што новы набор дзяцей будзе не менш таленавіты і творчы. Дарэчы, да нас у тэатр мы запрашаем не толькі гімназістаў, але і вучняў з іншых школ і нават дарослых, бо ў гэтым навучальным годзе мы распачынаем працу дарослага аматарскага тэатра”. Тэлефон для даведак: +375-25-98140-32.

“І яшчэ адна прыемная навіна, прадаўжае Галіна Францаўна. – Вясной я запрасіла на спектакль старшыню райвыканкама Генадзя Васільевіча Харужыка. Пасля пастаноўкі ён сказаў, што вельмі спадабалася выступленне тэатра, спытаў пра нашы праблемы. Я сказала, што нам не хапае добрай тэхнікі, каб ставіць спектаклі з выкарыстаннем сучасных тэхналогій. Генадзь Васільевіч паабяцаў, што пастараецца дапамагчы ў вырашэнні гэтага пытання. Неўзабаве ён знайшоў магчымасць падтрымаць нас матэрыяльна, за што мы яму вельмі ўдзячныя. Нам вы дзелілі 3 тысячы рублёў, за якія купілі ноўтбук, музычны цэнтр і мультымедыйную ўстаноўку. Так што будзем працаваць, ставіць новыя спектаклі з дапамогай новага абсталявання”.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: