У ціхі і цёмны вечар адбылася найвялікшая падзея ў чалавечай гісторыі: «Слова сталася Целам i пасялiлася мiж намі». Яго моц была не ў бразганні зброі і не ў звоне золата, але ў дзіцячай нявіннасці і Божай чысціні. Яго Любоў змяніла лёс кожнага з нас, а Яго Нараджэнне вярнула Рай у чалавечыя сэрцы.
25.12.2024
Няхай у гэты святы вечар адкрыюцца нашы вочы і ўбачаць Малое Дзіцятка ў кожным чалавеку, што ідзе побач з намі праз цемру да вечнасці. Няхай жа і нашы сэрцы напоўняцца супакоем і чысцінёю, з’явіцца радасная надзея на Адраджэнне ў Святле, а нашы душы напоўніць голас нябесных моцаў: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлi супакой людзям добрай волi!»
Хрыстоус нараджаецца! Слаўце Яго!
Дзелячыся аплаткам –
вiшнеўскi пробашч ксёндз-канонiк,
Смаргонскi дэкан Антон КАЗЛОЎСКI
Поделиться:
Статьи по теме:
Оставить комментарий
Войти через соцсети