Заўсёды разам – таму і шчаслівыя
28.10.2024

У ціхай, утульнай вёсцы Пераходы, дзе жывуць успаміны і захоўваюцца традыцыі, размяшчаецца дом, пабудаваны Іванам Антонавічам КАПЫШОМ і яго жонкай Ірэнай Станіславаўнай.

Усё сваё жыццё гэтыя людзі прысвяцілі адзін аднаму: у лістападзе шчаслівая пара адзначыць 68-ю гадавіну сумеснага жыцця. Разам яны пераадолелі мноства цяжкасцяў, стварыўшы для сваіх блізкіх стабільнае і ўтульнае жыццё.

Фото (1).jpg

Сям’я Капышоў – шматдзетная. Трое дачок, шэсць унукаў і шэсць праўнукаў – бясцэны скарб Івана Антонавіча і Ірэны Станіславаўны.

Азіраючыся на пражытыя гады, Іван і Ірэна Капышы адчуваюць, што іх шлях быў не проста сумесным – ён стаў дарогай, пабудаванай шчырай верай і павагай. Яны ніколі не пакідалі свае прынцыпы: заўсёды прытрымліваліся Божых запаведзяў, не пераступалі мяжу дазволенага. Дзень за днём яны вучылі сваіх дзяцей і ўнукаў разумнасці. Хто ведае Капышоў, той з усёй упэўненнасцю можа сцвярджаць, што гасціннасць гэтай сям’і стала іх другім імем. Бо кожны, хто пераступаў парог іх дома, Іван і Ірэна Капышы адорвалі цяплом і клопатам.

Прысвяціўшы шмат гадоў працы ў калгасе, сёння гэтыя людзі ведаюць цану кожнай капейцы. Капышы ніколі не шукалі лёгкіх шляхоў для сямейнага жыцця, ніколі не бралі крэдыты. Іх крэда заключалася ў тым, каб жыць па сродках і берагчы тое, што маюць.

Фото (2).jpg

У Ірэны Станіславаўны ёсць цудоўнае хобі: уносячы ў хату нотку паэзіі, сваімі вершамі распавядае аб простых рэчах, аб жыцці, людзях, каханні і прыродзе. Яе словы, поўныя шчырасці, адклікаюцца ў душах усіх, хто любіць паэзію. Так і жывуць Капышы – у свеце, дзе праца, каханне і радасць заўсёды знаходзяцца побач.

Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота аўтара

Поделиться:

Статьи по теме:


Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений