Віншуем вас з гістарычным святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
7 лістапада 1917 года – знамянальная дата ў летапісе многіх народаў, якая карэнным чынам паўплывала на ход сусветнай гісторыі. Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая адбылася пад знакам гуманістычных каштоўнасцей і дэмакратычных свабод не губляе свайго значэння.
Гэты дзень сімвалізуе пераемнасць пакаленняў і беражлівае стаўленне да гісторыі. Кастрычніцкая рэвалюцыя прынесла многім людзям свабоду выбару, права, незалежнасці. Нароўні з гарантаванымі працоўнымі месцамі з’явілася і цвёрдае права на адпачынак. Звычайным людзям стала даступна адукацыя і бясплатнае медыцынскае абслугоўванне. Беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру.
Аддаючы даніну павагі гістарычным падзеям, сёння наша краіна ўпэўнена рухаецца наперад і можа ганарыцца дасягненнямі ў розных галінах.
Жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця, новых поспехаў і дасягненняў на карысць Рэспублікі Беларусь.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!