Арганізатарам конкурсу выступае галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйныя партнёры – выдавецкі дом «Звязда» і рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда».
Конкурс праводзіцца з 17 ліпеня па 20 жніўня 2019 года.
У ім могуць браць удзел друкаваныя СМІ, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі.
Для разгляду прымаюцца работы, апублікаваныя з 15 ліпеня па 20 жніўня 2019 года. Аформленыя работы падаюцца ў галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3, або па электроннай пошце uirp@mail.grodno.by, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі ў тэрмін да 20 жніўня 2019 года.
Для падвядзення вынікаў конкурсу створана журы.
Лаўрэаты па асвятленні тэматыкі Дня беларускага пісьменства ў перыяд правядзення конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:
– лепшы рэспубліканскі друкаваны СМІ;
– лепшы рэгіянальны друкаваны СМІ;
– лепшая публікацыя ў рэспубліканскім друкаваным СМІ;
– лепшая публікацыя ў рэгіянальным друкаваным СМІ.
У кожнай намінацыі вызначаюцца па два пераможцы.
Падчас ацэнкі прадстаўленых на конкурс матэрыялаў журы будзе ўлічваць актуальнасць і сацыяльна-культурную значнасць, аўтарскае майстэрства, арыгінальныя метады падачы матэрыялу.
Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу пройдзе 1 верасня 2019 года ў Слоніме.