Маленькія эканамісты
Правілы паводзін у сітуацыях, звязаных з грашыма, замацоўвалі пры абмеркаванні зместу казкі К.Кашкан “Дзе жывуць грошыкі” і мультыплікацыйных фільмаў “Тры каты. Паход у магазін”, “Смяшарыкі. Азбука фінансавай адукаванасці”.
Авалодвалі спосабамі набыцця тавару і ўстанаўлівалі прычынна-выніковыя сувязі паміж наяўнасцю грошай і пакупак ў працэсе сюжэтна-ролевай гульні “Магазін”.
Кульмінацыяй тыдня стала гульня-падарожжа “У гасцях у Гнома Эканома”. Дзеці вандравалі з Гномам па краіне Эканоміка, дзе замацоўвалі ўяўленні пра асноўныя эканамічныя паняцці і развівалі ўменне ўжываць іх у жыццядзейнасці. Вырашалі праблемныя гульнявыя сітуацыі, звязаныя з даходамі і расходамі, вучыліся разлічваць сямейны бюджэт, дзяліліся разважаннямі аб працы як працэсе стварэння прадметаў, патрэбнымі чалавеку рэсурсамі і іх рацыянальным ужываннем.
У выніку выхаванцы прыйшлі да высновы, што фінансава адукаваны чалавек павінен валодаць такімі эканамічна значнымі якасцямі, як працавітасць, беражлівасць, эканомнасць, дысцыплінаванасць і акуратнасць.
Святлана Цыбоўская,
выхавальнік дашкольнай адукацыі Асінаўшчызненскай пачатковай школы