Узнагароды пераможцам жніва па выніках 1-й дзесяцідзёнкі

 

Узнагароды пераможцам жніва па выніках 1-й дзесяцідзёнкі

Экономика
14.08.2020
1632

Намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама Сяргей Мядзвецкас і старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Віталь Івашка наведаліся ў гаспадаркі раёна з прыемнай місіяй. Ганаровыя граматы і падарункі атрымалі земляробы-перадавікі, пераможцы жніва па выніках першай дзесяцідзёнкі.

На палетках адкрытага акцыянернага таварыства “Шутавічы-Агра” жніво ідзе поўным ходам. Сёлета, па словах Сяргея Медзвецкаса, працаўнікі гаспадаркі паказываюць выдатныя вынікі. Лепшымі на ўборцы ўраджаю сталі камбайнеры Аляксандр Місун, Юрый Грывіцкі, Сяргей Баран і Аляксандр Баран, экіпаж камбайнераў у складзе Аляксандра Сурвілы і Міхаіла Бурканаса, вадзіцелі Міхаіл Козел, Мікалай Юшкевіч.

У КСУП “Сінькі” больш як 2500 тон зерня перавёз Сяргей Горбач, больш за тысячу тон намалацілі Уладзімір і Іван Урбановічы, Віктар і Аляксандр Валынцы, Віктар Пірог і Аляксандр Счасны. У ААТ “Дэйрыфарм” першым віншаванні і падарункі прымаў аператар сушыльнага комплексу Іван Астраўшка, які высушыў 4,5 тысяч тон зерня. Каштоўныя падарункі атрымалі вадзіцель Аляксей Страшкевіч і камбайнеры Мікалай Галінгер і Аляксей Пацукевіч, якія за першую дзесяцідзёнку намалацілі звыш 1800 тон зерня.

Звяртаючыся да механізатараў занятых на жніве Сяргей Мядзвецкас яшчэ раз нагадаў пра неабходнасць строга захоўваць правілы бяспекі працы, бо самае каштоўнае ўрэшце – гэты чалавечае жыццё. Словы ўдзячнасці за добрасумленную працу і найлепшыя пажаданні прагучалі ў адрас аграрыяў ад старшыні райкама прафсаюза АПК Віталя Івашкі, які па добрай традыцыі прыехаў з музычнымі падарункамі ад культработнікаў мясцовых Дамоў культуры.

1.jpg

2.jpg

10.jpg

11.jpg

13.jpg

15.jpg

16.jpg

18.jpg

21.jpg

22.jpg

24.jpg

28.jpg

29.jpg

33.jpg

Ала СТРАШЫНСКАЯ.

Фота аўтара.