«Усіх на свята, у юбілей, сабраў утульны наш музей». Гісторыка-краязначаўму – 40 гадоў


Все новости


«Усіх на свята, у юбілей, сабраў утульны наш музей». Гісторыка-краязначаўму – 40 гадоў

Гісторыя музея бярэ свой пачатак з 1984 года. Першапачаткова музей размяшчаўся ў памяшканні цяперашняга касцёла Святога Міхаіла Арханёла.

IMG_9740.JPG

IMG_9746.JPG

IMG_9910.JPG

IMG_9869.JPG

IMG_9801.JPG

Першым дырэктарам музея была Марыя Майсевіч, яна ўзначальвала музей на працягу 10 гадоў. 19 чэрвеня 1984 года быў зроблены першы запіс у кнізе паступленняў: сярэдняя школа №2 перадала музею 100 прадметаў. Так пачаўся фарміравацца музейны фонд.

Напрыканцы 1980-х кальвінскі збор перадалі каталіцкай абшчыне, а музей пераехаў на другі паверх крамы «Дзіцячы свет» па вуліцы Кутузава. Сапраўдным музеем – з выставачнай залай і пастаяннай экспазіцыяй – гэта ўстанова стала толькі ў 2013 годзе. Цяпер музейны фонд налічвае больш за 17 тысяч прадметаў, размеркаваных па 15 музейных калекцыях.

У 2012 годзе музей упершыню прыняў удзел у І Нацыянальным форуме ў Гродне. Праз два гады  экспазіцыю «Смаргоншчына ў Першую сусветную вайну" была прадстаўлена на II Нацыянальным форуме ў Гомелі, дзе смаргонцы сталі лаўрэатамі спецыяльнай прэміі «Лепшы рэгіянальны музей». У кастрычніку 2019 года  ў Брэсце праходзіў IV Нацыянальны форум, на якім была прадстаўлена гісторыя Смаргонскай мядзведжай акадэміі і смаргонскіх абаранкаў. Музей быў адзначаны спецыяльным  Дыпломам  за «Лепшую культурна-адукацыйную праграму «Зберажом культуру разам. Смаргонь кірмашовая».

IMG_9818.JPG

IMG_9835.JPG

Вядучыя свята адзначылі, што цяпер залы пастаяннай экспазіцыі - гэта не толькі выставачная прастора. Гэта месца, дзе праходзяць тэатралізаваныя экскурсіі, лекцыі і гістарычныя гадзіны, музейныя заняткі і квэсты, дыялогавыя пляцоўкі.  Музейная работа –не толькі аповед пра мінулае, але і штодзённая карпатлівая работа ў архівах і бібліятэках, з кнігай і дакументамі, і, канешне, гэта сумесная праца з людзьмі розных узростаў, устаноў, прафесій.

У сакавіку 2022 года, дзякуючы сумеснай працы супрацоўнікаў музея і пракуратуры Смаргонскага раёна, раздзел, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны пастаяннай экспазіцыі, быў дапоўнены матэрыяламі па генацыду мірнага насельніцтва Смаргоншчыны ў 1941 – 1944 гадах. У снежні 2023 года ў музеі ўрачыста адкрылі новыя раздзелы экспазіцыі, прысвечаныя другой палове 20-га – пачатку 21-га стагоддзяў: «Савецкі перыяд» і «Смаргонь 21 стагоддзя».

У 2018 годзе музею быў перададзены гісторыка-культурны комплекс пад адкрытым небам «Залатая горка». Анімацыйныя праграмы і экскурсіі, захаванне памяці аб Першай сусветнай вайне на месцы непасрэдных баявых дзеянняў - гэта не проста і вельмі адказна, але неабходна. З 2021 года ў структуры гісторыка-краязнаўчага музея пачаў працаваць сектар гісторыі Крэўскага замка. Музейнае жыццё закіпела яшчэ і ў сярэднявечным накірунку.

IMG_9925.JPG

IMG_9864.JPG

IMG_9779.JPG

Падчас урачыстасці  прысутныя віталі Надзею Маркаву, адну з першых супрацоўнікаў музея, чыя даследчая праца стала асновай для кнігі «Памяць. Смаргонскі раён».

Юбіляраў павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шчасны. «Для мяне музей успрымаецца як сацыяльны інстытут, установа для захавання калектыўнай памяці. Памяць – гэта карані , якія нас звязваюць, аб’ядноўваюць у адзінае цэлае, - адзначыў Ігар Пятровіч і дадаў: - Хочацца пажадаць, каб музей у далейшым цесна супрацоўнічаў з турысцкім інфармацыйным цэнтрам, каб стварыўся добры дуэт, які будзе рухаць у масы тую гістарычную спадчыну, якая у нас ёсць». 

IMG_9855.JPG

Вітала юбіляраў і гацей імпрэзы  начальнік аддзела культуры Таццяна Ражэва. Таццяна Мар’янаўна ўручыла Ганаровыя граматы навуковаму супрацоўніку музея Таццяне Мацкевіч і прыбіральшчыцы Вользе Шатраўскай.

 IMG_9872.JPG

IMG_9879.JPG

Словы віншавання выказалі настаяцель прыхода Спаса-Праабражэнскага храма Анатоль Рэзановіч  і пробашч касцёла Святога Міхала Арханёла Артур Ляшнеўскі, былая загадчыца аддзела культуры Соф’я Лазар, работнікі народнага музея гімназіі, мастак Валянцін Варанішча, майстрыха Людміла Канаплёва, гістарычны рэканструктар Андрэй Аралін, гісторык і калекцыянер Уладзімір Багданаў, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Дар’я Кавалёва, а таксама прадстаўнікі тых устаноў, з якімі музей актыўна супрацоўнічае: музея-сядзібя М. К. Агінскага, дзіцячай школы мастацтваў імя Агінскага, раённага Цэнтра культуры, раённай бібліятэкі, рэдакцыі газеты «Светлы шлях».

IMG_9790.JPG

IMG_9793.JPG

Дырэктар музея Дзіна Валодзька падзякавала прысутным за віншаванні і прапанавала гасцям  і надалей падтрымліваць стасункі і ўдзельнічаць у будучых мерапрыемства, якія будзе ладзіць музей.

IMG_9951.JPG

IMG_9961.JPG

IMG_9943.JPG

IMG_9937.JPG

IMG_9909.JPG

IMG_9897.JPG

IMG_9893.JPG

IMG_9890.JPG

IMG_9866.JPG

IMG_9972.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

06.12.2024

Возврат к списку