«Адказны, старанны работнік, любіць сваю справу і людзей, якім аказвае паслугі. Мае нагрудны знак «Ганаровы работнік сувязі Беларусі», – зазначае Аліцыя Гедройц, начальнік рэгіянальнага вузла паштовай сувязі. Жанчына неаднаразова станавілася пераможцам конкурсу на лепшую арганізацыю індывідуальнай падпіскі на газету «Светлы шлях».
Нядаўна Святлана Мікалаеўна адзначыла 55-гадовы юбілей. З гэтай нагоды яна прымала віншаванні ад Аліцыі Геройц, начальніка рэгіянальнага вузла паштовай сувязі і Ліліі Грыцкевіч, старшыні прафсаюзнай арганізацыі Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта». Далучаемся да віншаванняў і мы, супрацоўнікі газеты «Светлы шлях».