7 лістапада азнаменавала прыход новай эпохі ў гісторыі многіх народаў. Эпохі, пабудаванай на прынцыпах сацыяльнай роўнасці і гуманізму, праве нацый на самавызначэнне, павазе да чалавека працы.
Адзначаючы гэтае свята, мы аддаём даніну ўдзячнасці ўсім пакаленням савецкіх людзей, якія заклалі пачатак нашай эканомікі, абаранілі гонар і незалежнасць краіны ў Вялікай Айчыннай вайне, чыімі дасягненнямі ў навуцы, культуры і спорце мы ганарымся дагэтуль.
Сёння, захаваўшы ўсё самае лепшае з савецкай эпохі, аддаючы даніну павагі гістарычным падзеям, наша краіна прадаўжае ўпэўнена рухацца наперад, забяспечваючы мір і стабільнасць у грамадстве, забяспечваючы дастойны ўзровень жыцця сваіх грамадзян.
Шчыра жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, міру, дабрабыту ў сем’ях, новых здзяйсненняў на карысць нашай Радзімы.