Чалавек глыбокай веры


Все новости


Чалавек глыбокай веры

Удваіх на той час у вельмі перпектыўнай вёсцы пабудавалі дом і выхавалі дваіх дзяцей – сына і дачку. Усё жыццё Ірэны Іванаўны было звязана з працай. Фізічнай працы жанчына не цуралася. Працавала яна ў калгасе, потым поварам і тэхнічным работнікам у мясцовай школе. Калісьці ў гаспадарцы Васілеўскіх былі і карова, і свіні, за якімі патрэбен быў штодзённы дагляд. Цяпер жа засталіся толькі куры, каты ды сабака. Праз усё жыццё Ірэна Васілеўская пранясла пашану да працы, любоў да песні і веру ў Бога. Аднавяскоўцы сцвярджаюць, што ў Ірэны Іванаўны вельмі выдатны музычны слых. У маладосці яна была ўдзельніцай калгаснага хору. А зараз у касцёле Ірэна Васілеўская адна з галоўных пеўчых.

Цікавы факт: пасля распаду СССР, калі маліцца адкрыта і наведваць храмы ў Беларусі стала магчыма, але з-за недахопу святароў (у асноўным на вёсках) тагачасную моладзь вучылі асноўным праўдам веры менавіта людзі, якія з дзяцінства самі ведалі малітвы. Адной з такіх жанчын у Баярску была Ірэна Іванаўна. Каля яе хаты часамі выстраіваліся чэргі з людзей, а па нядзелях невялічкі пакой яе дома, дзе і дагэтуль стаіць стол з бялюткім абрусам і крыжам, ператвараўся ў вясковую каплічку.

Гледзячы на гэтую пазітыўную жанчыну, не верыцца, што ў хуткім часе яна сустрэне сваё 90-годдзе. Двор яе дома і пакоі вялікай і ўтульнай хаты выглядаюць чыстымі і акуратнымі. Яна старанна сочыць за парадкам і надае ўвагу кожнай дэталі інтэр’еру. Праца Ірэну Васілеўскую не толькі не стамляе, але, здаецца, нават надае сілы жыць далей. Але асновай усяго, лічыць жанчына, з’яўляецца вера ў Бога і малітва. Дарэчы, Ірэна Іванаўна – чалавек-скарб: яна адна з нямногіх жанчын у вёсцы, якая да гэтага часу ведае памінальныя песні і дапамагае правесці ў апошні шлях памерлых.

Апошнія 28 гадоў Ірэна Іванаўна жыве адна – муж яе памёр. Але жанчына не толькі не адчувае, але нават і не выглядае адзінокім чалавекам. Яна жыве ў асяроддзі добрых і спагадных людзей, а на твары заўсёды красуецца ўсмешка. Вялікая сям’я Ірэны Васілеўскай з кожным годам толькі расце. Цяпер у жанчыны двое дзяцей, чацвёра ўнукаў і восем праўнукаў, якія з’яўляюцца частымі гасцямі ў яе хаце.

Василевская.jpg

Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота аўтара

20.10.2024

Возврат к списку