Падчас мерапрыемства дзеці здзейснілі вясёлае падарожжа па станцыях нашай неабсяжнай Радзімы. Наведалі такія станцыі як “Акцябронак”, “Радзіма”, “Танцавальная”, “Родная мова”, “Творчасці” і выканалі розныя заданні.
Навучэнцы ў ходзе гульні праявілі сябе актыўнымі, творчымі і мэтанакіраванымі. Яныдаведаліся шмат цікавай інфармацыі пра гісторыю ўзнікнення акцябрацкага руху, праслухалі легенду аб акцябратах, успомнілі правілы пасвячэння, сімвалы і марш акцябрат, іх дзейнасць. За выкананне розных заданняў навучэнцы атрымлівалі зорачкі.
У завяршэнні мерапрыемства навучэнцы атрымалі дамашняе заданне: распытаць у дарослых пра іх успаміны аб акцябрацкім жыцці. Юныя акцябраты паабяцалі, што пастараюцца рабіць толькі добрыя ўчынкі, каб горда насіць гэтае званне.
Аксана Страх,
настаўнік пачатковых класаў Асінаўшчызненскай пачатковай школы.