У Крэве праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя


Все новости


У Крэве праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя

Удзельнікаў канферэнцыі на Смаргонскай зямлі прывітаў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шчасны.

Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч пазнаёміў прысутных з артэфактамі, якія былі знойдзены падчас археалагічных раскопак Крэўскага замка. Прадметы былі перададзены ў фонды Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея.

У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны пытанні, якія датычацца гісторыі Крэўскага замка,  мястэчка Крэва ў розныя часы, перспектыў яго развіцця.

Удзельнікі навукова-практычнай канферэнцыі таксама пабывалі на экскурсіі ў замку і на Юравай гары.

Падчас мерапрыемства адбылося адкрыццё выстаў “Малюнкі з акопаў: Крэва і ваколіцы вачыма ваенных мастакоў Першай сусветнай вайны” (з калекцыі Уладзіміра Багданава), “Крэва ў полымі Першай сусветнай” (з калекцыі Сяргея Міхалевіча).

IMG_0225.JPG

IMG_0228.JPG

IMG_0235.JPG

IMG_0238.JPG

IMG_0248.JPG

IMG_0251.JPG

IMG_0255.JPG

IMG_0257.JPG

IMG_0261.JPG

IMG_0265.JPG

IMG_0276.JPG

Аксана ГЕЙБОВІЧ

Фота аўтара

27.09.2024

Возврат к списку