Восеньскі крос “Залатая восень” прайшоў у Асінаўшчызненскай пачатковай школе
Такія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы праводзяцца з мэтайпрапаганды здаровага ладу жыцця і фарміравання устойлівай цікавасці да заняткаў фізічнай культурай і спортам.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел хлопчыкі і дзяўчынкі1-4-х класаў. Прырода не паскупілася і стварыла спартсменам усе ўмовы для дасягнення высокіх вынікаў, новых рэкордаў, атрыманнязараду бадзёрасці і добрага здароўя. Удзельнікі кросу імкнуліся прыкласці ўсе намаганні і абудзіць у сабе другое дыханне, каб прыбегчы да фінішупершымі. Пераможцамі сталі Вольга Рэшкевіч (ІІІ клас), Павел Бенецэвіч (ІІ клас), Уладзіслаў Сабалеўскі (IV клас).
Але ўсё ж галоўнай узнагародай для школьнікаў у гэты дзень сталі не званні пераможцаў, а зносіны з іншымі навучэнцамі школы, свежае восеньскае паветра і добры настрой.