Каб любіць Беларусь нашу мінулую…


Все новости


Каб любіць Беларусь нашу мінулую…

«Большасць хлопчыкаў і дзяўчынак пабывалі ў школьным лагеры «Усмешка», а некаторыя – у раённых аздараўленчых лагерах «Малышок» і «Арляня». Там яны вучыліся жыць самастойна без бацькоў, прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах, – расказвае настаўніца Асінаўшчызненскай пачатковай школы Наталля Паржон. – Шмат часу дзеці праводзілі са сваімі сем’ямі. Некаторыя адпачывалі на Браслаўскіх азёрах, возеры Свір, рэчцы Віліі… Купаліся, загаралі, каталіся на лодцы, лавілі рыбу, варылі юшку, гатавалі шашлык – весела праводзілі час.

Апачываючы, дзеці пашырылі веды пра Радзіму і сваіх продкаў. Яны пабывалі на мітынгу, прысвечанаму Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, на адкрыцці мемарыяльнага комплексу па лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну ў Смаргоні».

«У Беларусі шмат цудоўных месцаў, дзе можна весела і з карысцю правесці канікулы, – упэўнена Наталля Паржон. – Маю надзею, што ў гэты час у сэрцах дзяцей прараслі зярняткі любові да роднага краю і людзей, якія жывуць побач».

Сула.jpg

Аляксандра ЦЫБОЎСКАЯ

Фота з архіва Наталлі ПАРЖОН

23.09.2024

Возврат к списку