Свята вёскі прайшло ў Клідзенятах


Все новости


Свята вёскі прайшло ў Клідзенятах

Потым вяскоўцы і госці перайшлі на імправізаваную пляцоўку, дзе для гледачоў былі пастаўлены лавы, а для артыстаў устаноўлена музычная апаратура.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў свята звярнуўся старшыня Залескага сельвыканкама Зянон Грышкевіч. Ён адзначыў, што галоўнае  багацце вёскі – людзі, адданыя роднай зямлі, якія сёння жывуць і працуюць тут, на сваёй малой радзіме. Зянон Зянонавіч пажадаў вяскоўцам здароўя, дабрабыту і, канечне ж, вясёлага свята.

Для намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Шчэберакі вёска Клідзеняты з’яўляецца роднай, бо тут прайшло яе дзяцінства, тут захавалася бацькоўская хата, таму Таццяна Мікалаеўна звярнулася да вяскоўцаў з просьбай, каб яны захоўвалі ў вёсцы парадак, імкнуліся рабіць прыгожымі свае падворкі і вуліцы. Адным словам, каб былі дбайнымі гаспадарамі.

На свяце адзначылі самага старэйшага і самага малодшага жыхара вёскі. Падарункі атрымалі вяскоўцы, якія ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні Клідзенят, за ўзорнае ўтрыманне сваіх дамоў, мнагадзетная сям’я. Акрамя гэтага былі намінацыі за добрыя чалавечыя якасці. Людзей, якія імі валодаюць, узнагародзілі самаробнымі медалямі, уручылі ім сувеніры.

Песні для ўдзельнікаў свята і жартоўныя сцэнкі выконвалі работнікі раённага Цэнтра культуры і Залескага Дома культуры.

Аб тым, што свята вёскі прайшло весела і запамінальна, сведчылі шчаслівыя твары людзей з ветлівымі ўсмешкамі. Нават калі святочная праграма скончылася, вяскоўцы не спяшаліся разыходзіцца па сваіх дамах.

image-2024-09-21 17_51_49.jpg

image-2024-09-21 17_52_04.jpg

image-2024-09-21 17_52_11.jpg

image-2024-09-21 17_52_21.jpg

image-2024-09-21 17_52_28.jpg

image-2024-09-21 17_52_37.jpg

image-2024-09-21 17_52_45.jpg

image-2024-09-21 17_52_57.jpg

image-2024-09-21 17_53_14.jpg

image-2024-09-21 17_53_22.jpg

image-2024-09-21 17_53_29.jpg

image-2024-09-21 17_53_40.jpg

image-2024-09-21 17_53_51.jpg

image-2024-09-21 17_54_03.jpg

image-2024-09-21 17_54_10.jpg

image-2024-09-21 17_54_17.jpg

image-2024-09-21 17_54_24.jpg

image-2024-09-21 17_54_30.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

21.09.2024

Возврат к списку