Жыву у Беларусі - тым і ганаруся!


Все новости


Жыву у Беларусі - тым і ганаруся!

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі ў даступнай для дзяцей форме апавядалі пра гісторыю ўзнікнення свята, пра адзінства народа, разглядалі з дзецьмі сімволіку  нашай краіны, праслухалі гімн Рэспублікі Беларусь, узгадалі прыказкі і прымаўкі аб сяброўстве.

Дзеці наведалі імправізаваны беларускі куточак, дзе разгледзелі прадметы працы і быту нашых продкаў. З вялікай цікавасцю дашкольнікі гулялі ў дыдактычныя гульні. Старэйшыя выхаванцы падрыхтавалі танцавальныя кампазіцыі. Усе дзеці з радасцю гулялі ў беларускія народныя гульні.

Мы павінны шанаваць і паважаць традыцыі свайго народа, любіць і аберагаць сваю краіну, быць патрыётамі Рэспублікі Беларусь.

Гульня Міхасік.jpg

Дыдактычная гульня Скажы па Беларуску.jpg

Танец Матухна зямля.jpg

Удзельнікі свята старэйшая група 13.jpg

Харэгафічная кампазіцыя Зямля з блакітнымі вачамі.jpg

Святлана Сінкевіч

выхавацель дашкольнай адукацыіі

ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”

17.09.2024

Возврат к списку