З выдатным вынікам працы яго павіншавалі і ўручылі ўзнагароду начальнік райсельгасупраўлення Руслан Жукоўскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Шаўлюк і старшыня КВУП «Саўгас Смаргонскі» Павел Твёрды.
У руках Генадзя Ігнатовіча –магутны МТЗ-1523. «Верны і надзейны памочнік у сельскагаспадарчых справах», –кажа пра свайго сталёвага каня трактарыст з 32-гадовым стажам, 28 з якіх ён працуе ў «Саўгасе Смаргонскім».
Неаднаразова працоўныя дасягненні Генадзя Мечыслававіча адзначаліся ўзнагародамі. Літаральна восенню, падчас раённага свята «Дажынкі-2023», ён атрымаў Ганаровую грамату райвыканкама за шматгадовую, добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і высокі прафесіяналізм.
Але не дзеля ўзнагарод так рупіцца наш герой, а таму што любіць сваю справу і зямлю-карміцельку. А вясковая мудрасць – чым лепш убяром, тым лепш пасеем –стала яго штодзённым дэвізам. Менавіта на такіх мужчынах трымаецца беларуская вёска і сельская гаспадарка.