Лепшай мамачцы ў свеце


Все новости


Лепшай мамачцы ў свеце

Снимок.JPG

Жыццярадасная, добрая, шчырая, улюблёная ў сваю справу і людзей, мая мамачка Спірыдовіч Ванда Францаўна больш за 50 год працавала інструктарам ЛФК у раённай бальніцы Смаргоні.

Маму ведаюць, паважаюць і з падзякай вітаюць пры сустрэчы былыя пацыенты. Менавіта маміна любоў і цікавасць да творчасці, яе артыстызм і непасрэднасць (як былой удзельніцы танцавальнай групы народнага ансамбля імя М. К. Агінскага) перадаліся і мне, паўплывалі на мой выбар прафесіі.

У нас цудоўная сям’я. Мае бацькі сёлета адзначылі залаты юбілей сумеснага жыцця. Выгадавалі нас, траіх дзяцей, і ўсім далі магчымасць атрымаць вышэйшую адукацыю. Сваім прыкладам навучылі нас любіць, працаваць і быць выдатнымі бацькамі.

Хутка Дзень Маці. Хочацца сказаць цёплыя словы ўсім матулям нашай краіны. Дзякуй вам, дарагія жанчыны! Дзякуй, наша любая, самая лепшая мамачка ў свеце!

“…Мы, як да крыніцы, да іх прыпадаем і п’ем – не нап’емся іх вечнай любві!”

08.10.2021

Возврат к списку