3 кастрычніка ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб ” адбылася музычна-паэтычная сустрэча “Восеньскі букет віншаванняў”
Таксама віншаванне з прафісійным святам атрымала былая настаўніца Валянціна Будзько. Перад гасцямі з музычнымі падарункамі выступі удзельнікі мастацкай самадзейнасці філіяла.
Сярод шчырых віншаванняў, цёплых слоў прысутныя чыталі вершы, спявалі песні, успаміналі сваю маладосць: вучобу, працу, адпачынак. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава літаратуры, якая змяшчае рэцэпты прыгажосці і маладосці, здароўя і даўгалецця.