Гадзіна ўдзячнасці “Цеплыня вашых рук”


Все новости


Гадзіна ўдзячнасці “Цеплыня вашых рук”

изображение_viber_2021-09-29_01-53-22-816.jpg

Вучні даведаліся пра гісторыю свята: што ў гэты дзень сусветная супольнасць па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН з 1990 года адзначае Міжнародны Дзень пажылых людзей. Гэты дзень адзначаецца нараўне з многімі святамі і памятнымі датамі ў нашай краіне.

Вельмі захапілі вучняў гульня “Казачнае лато” і пазлы-праказкі. Дзеці разгадвалі рэбусы, загадкі, чыталі вершы. На прыканцы мерапрыемства вучні сваімі рукамі змайстравалі паштоўкі з віншаваннямі.

Вучні зрабілі выснову, што старэйшае пакаленне трэба паважаць і цаніць, рабіць іх жыцце лепшым, напаўняць яго цяплом і святлом.

Дзень пажылых людзей – гэта магчымасць сказаць словы падзякі прадстаўнікам старэйшага пакалення, за мірнае неба над галавой, за ўклад у развіццё нашага роднага горада і нашай краіны, за вопыт, за добрасумленную працу, за дабрыню і мудрасць, за веру ў будучыню, якія так дапамагаюць нам жыць сёння.

изображение_viber_2021-09-29_01-53-22-639.jpg

Ганна Іванова,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства

сярэдняй школы №5.

01.10.2021

Возврат к списку