Пераможцы конкурсу “Родныя сэрцу куткі” атрымалі падарункі ад газеты
Сярод аўтараў лепшых работ – Марына Шульжыцкая, якая жыве ў Смаргоні, працуе галоўным бухгалтарам на прыватным прадпрыемстве. Родам Марына з Кушлян, сярод работ, якія яна прапанавала на конкурс, былі адлюстраваны і Кушляны, але мы выбралісольскія краявіды.
Музычны кіраўнік Смаргонскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Аляксандра Сарачынская прыслала фотаздымак, якія яна зрабіла ў Заскавічах, калі разам з бацькам і сабакам Філам пасвіла кароў. Там жывуць яе бацькі і Аляксандра з сям’ёй часта бывае.
Прыгажосць сваёй малой радзімы – хутара Няфеды –адлюстравала на фота і Таццяна Смаленская, якая жыве ў Смаргоні, цяпер знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем да 3 гадоў.
Мастацкі фатаздымак “Кукурузнае поле паблізу вёскі Клідзеняты” зрабіла Вольга Алянцэвіч, калі аднойчы каталася на веласіпедзе ў родных ваколіцах. Вольга – кіраўнік гуртка “АртЛандзія” цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Павіншавала пераможцаў і ўручыла памятныя падарункі галоўны рэдактар газеты “Светлы шлях” Наталля Антоненка.