Свята Нацыянальнага адзінства ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сольскі яслі-сад”
17 верасня наша дзяржава адзначыла свята Нацыянальнага адзінства, а установа адукацыі “Сольскі яслі-сад” знаходзіцца на вуліцы з такой жа назвай.
На занятку па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” выхаванцы старшай групы пазнаёміліся з падзеямі далёкага 1939 года. Яны ўсвядомілі, што адзінства – гэта сіла! Толькі разам мы можам абараняць, упрыгожваць, праслаўляць сваю Радзіму!
Прыйдзе час, і нашы выхаванцы будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі! І вельмі важна ўжо цяпер звярнуць увагу на выхаванне ў дзяцей пачуцця патрыятызму, выхавання асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, быць адказнымі за лёс Радзімы.