Згуртавала мастацтва. У раённым Цэнтры культуры адбыўся канцэрт, прысвечаны Дню адзінства


Все новости


Згуртавала мастацтва. У раённым Цэнтры культуры адбыўся канцэрт, прысвечаны Дню адзінства

IMG_2426.JPG

IMG_2492.JPG

IMG_2472.JPG

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук. “Нашаму пакаленню ёсць што перадаць моладзі, - зазначыў Сяргей Мікалаевіч. - Нашу квітнеючую, моцную і незалежную Радзіму, у якой нашы дзеці і ўнукі будуць захавальнікамі і носьбітамі культуры нашай нацыі. Давайце разам будзем рабіць нашу дзяржаву яшчэ лепшай, багацейшай, мацнейшай”.

На пярэдадні свята арганізатары канцэрта звярнуліся да жыхароў Смаргоншчыны з пытаннем: “Што для вас азначае паняцце – адзінства?”. Вядучыя прапанавалі паслухаць адказы землякоў. На іх аснове можна вывесці формулу адзінства. І не адну. Што і зрабілі падчас святочнай імпрэзы. 

“Адзінства народа – у культурнай спадчыне. Яна моцна звязвае беларусаў у адно цэлае, незалежна ад сацыяльнага становішча, поглядаў, колеру вачэй. Пазбаўляе ад адзіноты, даючы магчымасць выказаць свае думкі і пажаданні”.

“Адзінства народа – у працы. Справы слынных землякоў паказваюць, як трэба працаваць на карысць Радзімы”.

“Адзінства краіны – у ініцыятыўнай, энергічнай, таленавітай, сацыяльна-адкрытай моладзі”.

“Адзінства краіны  - у  шчаслівым дзяцінстве. Найважнейшыя каштоўнасці – сямейныя. Мары дзяцей. Сувязь з бацькамі. Таленавітыя дзеці – аснова і будучыня дзяржавы”.

“У адзінстве народа – сіла народа. Магутным фактарам дзяржаўнасці з’яўляецца наша невымоўная сіла духу, згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне, веданне традыцый, мовы і гісторыі сваёй краіны, павага да старэйшага пакалення, кожнага члена сям’і”.

На сцэнічную пляцоўку раённага Цэнтра культуры выйшлі лепшыя творчыя калектывы і артысты. Спевакі, танцоры, музыкі. Зусім юныя і з вялікім вопытам. Музыка мае цудадзейную сілу аб’ядноўваць людзей, натхняе і дорыць неймаверныя эмоцыі.

IMG_2600.JPG

IMG_2618.JPG

IMG_2652.JPG

IMG_2680.JPG

IMG_2743.JPG

IMG_2761.JPG

IMG_2813.JPG

IMG_2777.JPG

IMG_2795.JPG

IMG_2798.JPG

IMG_2515.JPG

IMG_2609.JPG

IMG_2840.JPG

IMG_2841.JPG

IMG_2546.JPG

IMG_2578.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

17.09.2021

Возврат к списку