Творчасць яднае. Выстава работ смаргонскіх творцаў адкрылася ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі
Наш край багаты на творчыя таленты. Смаргоншчына можа пахваліцца многімі знакамітымі імёнамі. Сярод іх – кампазітарыМечыслаў Карловіч, Пётр Альхімовіч, заслужаны дзеяч культуры БССР АляксандрШыдлоўскі, харавы дырыжор, прафесар Беларускай дзяржаўнай Акадэміі музыкі, народны артыст СССР і БССР Віктар Роўда,педагог, заслужаны дзеяч культуры БССР Аляксандр Дзяруга.
“Лепшыя музычныя творы створаныя нашымі землякамі гучацьі сёння ў філарманічных залах, на шматлікіх пляцоўках, сярод якіх скрыпічныя канцэрты, сімфанічныя паэмы. Дзве тысячы песень запісана Акадэмічным хорам Беларускага тэлебачання і радыё пад кіраўніцтвам Віктара Роўды, шэраг апрацовак для цымбальнага аркестра, у тым ліку народных беларускіх песень, Аляксандра Дзяругі”, - зазначыла навуковы супрацоўнік музея Вольга Самаркіна. Згадала яна і пра вядомых мастакоў Смаргоншчыны - Лілію Трохалеву, Уладзіміра Навіцкага, Анатоля Бяляўскага, Валянціна Варанішчу і іншых.
Смаргоншчына з’яўляецца калыскай літаратараў беларускага слова: Францішка Багушэвіча, Майсея Кульбака, Алеся Салагуба, Паўла Савоські, Уладзіміра Счаснага, Уладзіміра Някляева, Артура Цяжкага, Мар’яна Дуксы, Алы Клемянок. Некаторыя імёны ўваходзяць у залаты фонд беларускай і замежнайлітаратуры. Паэты і пісьменнікі прысвячалі роднай зямлі свае лепшыя творы”.
Радуе і падрастаючае пакаленне. Свае вершы падчас адкрыцця выставы прачытала “зорачка” літаратурнага небасхілу Паліна Дваранская, вучаніца 10 класа Крэўскай школы.
Традыцыі мінулых пакаленняў прадаўжаюць сёння майстры і рамеснікіСмаргоншчыны. Яны працуюць у розных тэхніках дэкаратыўна- пракладнога мастацтва. Лозапляценне – Аляксандр і Людміла Мускія (народныя майстры Рэспублікі Беларусь), а таксама Тамара Кажан і Сяргей Барташэвіч. Саломапляценне – Пётр Гатоўка іНаталля Логач. Ткацтва – Ніна Кенько. Ганчарства – Сяргей Нагаеў і Юрый Хрышчановіч. Кавальская справа – Анатоль Вяршковіч. Фларыстыка – Святлана Янкоўская. І гэта далёка не ўвесь пералік вядомых майстроў смаргонскага краю.
На адкрыцці выставы прысутнічала Тамара Кажан, якая дванаццаць гадоў займаецца лозапляценнем. “Калі я працую з лазой, станаўлюся маладзейшай, мацнейшай, - кажа Тамара Іванаўна. – А самую вялікую асалоду атрымліваю, калі работа зроблена і яна камусьці спадабалася”.
На адкрыцці выставы прысутнічала Жанна, дачка Марыі Радзішэўскай, вядомай смаргонскай майстрыхі па вышыванні, якой ужо няма ў жывых. Сваё майстэрства яна перадала дачцэ і вучням, самая вядомая з іх – Зоф’я Войтка.
Падвяла рысу пад выступленнымі дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Бобіна, якая таксама займаецца творчасцю – піша вершы.
Пазнаёміцца з экспанатамі выставы – работамі творцаў Смаргоншчыны, іх асабістымі рэчамі можна будзе на працягу двух тыдняў.