На працягу чэрвеня навучэнцы не забываюць пра тое, што яны валанцёры. Працоўныя акцыі “Помнік” па добраўпарадкаванню тэрыторыі каля помніка загінуўшым землякам ў аграгарадку Крэва, акцыі “Утульны двор – цёплы дом” па аказанню дапамогі ветэранам працы, акцыя “Чысты двор” па добраўпарадкаванню тэрыторыі вакол роднай школы сталі пастаяннымі справамі для удзельнікаў валанцёрскіх атрадаў “Добрае сэрца” і “Новае пакаленне”.
Мы будзем рабіць усё магчымае, каб нашы атрады яшчэ доўга прыносілі карысць людзям, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Бо галоўнае ў валанцёрстве - актыўная жыццёвая пазіцыя, адказнасць і высокая мэта - жаданне змяніць гэты свет да лепшага.