Сонца клікала людзей да гандлевых палатак, выглядаючы з-за аблачын
Каля некаторых палатак смажыліся шашлыкі – прыемны пах вецер разносіў па наваколлі. У адным месцы нават стаяла паходная армейская кухня. Зводдаль ад палатак размясціліся столікі, месцы за якімі былі занятыя. Людзі, якія прыйшлі на свята, адпачывалі, размаўлялі аб нечым, смяяліся, падсілкоўваючыся ў цяні дрэў.