Экспанаты выставы “Гістарычнымі сцежкамі Смаргоншчыны” прыцягнулі ўвагу дарослых і дзяцей
Як адзначыў захавальнік фондаў гарадского гісторыка-краязначага музея Павел Картавік, выстава адлюстроўвае жыццё нашага горада ў розныя эпохі, пачынаючы ад уладароў і першазаснавальнікаў Смаргоні, яе славутасці – “мядзведжай акадэміі”, абаранкаў і заканчваючы асноўным напрамкам гісторыі 20 стагоддзя – Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнамі, пасляваенным часам на Смаргоншчыне.
Упершыню на выставе былі паказаны сапраўдныя музейныя рэчы, якія ўзялі з фондаў гісторыка-краязнаўчага музея і змясцілі на драўляных пляцоўках у гарадскім парку, каб людзі маглі пабачыць іх.
І жадаючых далучыцца да гісторыі было нямала. Дарослыя і дзеці з цікавасцю разглядалі музейныя экспанаты.