З дня заснавання органы пракуратуры бесперапынна пацвярджаюць сваё асаблівае прызначэнне ў забеспячэнні верхавенства закона, умацаванні законнасці і правапарадку.
Ад прафесіяналізму пракурорскіх работнікаў у арганізацыі нагляду за выкананнем правоў і свабод грамадзян залежыць вера людзей у закон, фарміраванне прававой культуры насельніцтва. У свята асаблівыя словы падзякі адрасуем ветэранам пракуратуры, якія ўнеслі дастойны ўклад ва ўмацаванне законнасці, правапарадку і перадалі назапашаны вопыт маладому пакаленню. Жадаем вам моцнага здароўя, спакойнага жыцця, прафесійных поспехаў, сілы, адвагі і асабістага дабрабыту.