Гэта свята самай ініцыятыўнай, таленавітай і мэтанакіраванай часткі грамадства, яркімі здзяйсненнямі якой ганарыцца і захапляецца ўся Беларусь.
Значныя адукацыйныя і навуковыя праекты, паспяховыя стартапы, спартыўныя медалі, перамогі на творчых конкурсах пастаянна пацвярджаюць, што вы знаходзіцеся на правільным шляху. А ў краіне робіцца ўсё магчымае, каб увасабляліся ў жыццё вашы самыя смелыя мары.
Вам пашчасціла нарадзіцца і вырасці ў суверэннай дзяржаве, пабудаванай на трывалым падмурку шматвяковай гісторыі беларускага народа.
Перакананы, што сваімі новымі дасягненнямі вы яшчэ не раз здзівіце сучаснікаў і ўвойдзеце ў гісторыю роднай краіны.
Жадаем вам невычэрпнай энергіі, упэўненасці ў сваіх сілах і ўдачы ва ўсіх пачынаннях.