Беларускі фонд міру – дзецям


Все новости


Беларускі фонд міру – дзецям

изображение_viber_2021-06-18_16-53-33.jpg

У акцыі прынялі ўдзел вучні з ўсіх абласцей рэспублікі і г. Мінска. Гродзенскую вобласць прадстаўлялі смаргонскія вучні Кудаш Дзмітрый, Саладуха Арцём, Рацько Цімафей, Манкевіч Мікіта, Андрыановіч Кацярына, Матошка Ксенія, Ярмак Бажэна, Крапіўніцей Аляксей, Рыдзель Аляксандра, Рыдзель Ксенія з СШ №№5, 2, а таксама вучні з г. Астраўца.

изображение_viber_2021-06-18_22-34-54.jpg

Ключавым момантам праграмы акцыі стаў мітынг на  мемарыяльным комплексе “Урочышча Пяскі”. На гэтым месцы ў гады Другой Сусветнай вайны фашысты знішчылі больш 40 тысяч савецкіх грамадзян: пленных чырвонаармейцаў, вязняў гетта, жыхароў Полацка і навакольных вёсак. Прысутныя даведаліся пра гісторыю гэтага месца, гісторыю стварэння мемарыяла. Дзякуючы намаганням арганізатараў, вучні змаглі адчуць наступствы трагедыі генацыду беларускага народу ў гады вайны. “Урочышча Пяскі”— гэта сведчанне той страшнай трагедыі, забываць пра якую мы не маем права.

изображение_viber_2021-06-18_22-35-22.jpg

Пасля мерапрыемства юных міратворцаў чакала аглядная экскурсія “Полацк – старажытнейшы горад Беларусі”, вечар дружбы “Маладосць. Адзінства. Сяброўства”. На наступны дзень вучні наведалі цікавыя экскурсіі: музей беларускага кнігадрукавання і музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора.

Вучні ўдзячны арганізатарам акцыі за магчымасць пабываць у Полацку і прыняць удзел у дадзеным мерапрыемстве.

изображение_viber_2021-06-20_22-58-04.jpg


21.06.2021

Возврат к списку