2 МАЯ - ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары праваслаўнай канфесіі)
Паважаныя землякі, вернікі праваслаўнай канфесіі!
Сардэчна віншуем вас са святам Вялікадня!
Велікодныя сямейныя традыцыі і ўрачыстыя набажэнствы аб’ядноўваюць людзей усяго свету. Святло доўгачаканага свята прыходзіць у нашы дамы і пранікае ў сэрцы людзей, нагадваючы пра галоўныя жыццёвыя каштоўнасці.
Няхай велікодныя дні прынясуць у вашы сем‘і цяпло і спакой, добрыя перамены, дапамогуць падняцца над штодзённасцю, падораць радасць сустрэч з роднымі і сябрамі.