У Смаргоні прайшло ўрачыстае мерапрыемства “Гонар і слава Смаргоншчыны”
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады на чале са старшынёй Смаргонскага райвыканкама Генадзем Харужыкам, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, лепшыя працаўнікі нашага раёна, чые фотапартрэты былі занесены на раённую Дошку гонару.
- Смаргоншчына… Гэта наша малая Радзіма, наш родны дом, які мы шануем і імкнёмся зрабіць яго яшчэ больш прыгожым і ўтульным. І ствараецца гэта прыгажосць працалюбівымі, стараннымі рукамі нашых землякоў, - зазначылі вядучыя мерапрыемства. - Сёння, напярэдадні свята працы, мы сабраліся з вамі для таго, каб ушанаваць лепшых працаўнікоў наша роднага горада і раёна, якія дасягнулі значных працоўных поспехаў.
Ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадставілі начальніку стрэльбішча вучэбнага цэнтра Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Сяргею Бірукову і начальніку цэнтра банкаўскіх паслуг №430 у г. Смаргоні Рэгіянальнай дырэкцыі па Гродзенскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Святлане Філіпавай.
Са словамі прывітання да прысутных звярнуўся старшыня Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Харужык.
Старшыня райвыканкама ўручыў лепшым працаўнікам пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару.
Ад імя ўзнагароджаных выступіў Уладзіслаў Цярэшка, вядучы інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела ВУ “Смаргоньгаз”.
На мерапрыемстве таксама ўручылі ўзнагароды лепшым актывістам прафсаюзнага руху. Каштоўныя падарункі і граматы падрыхтаваў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў ФПБ Вікенцій Найдзіч і старшыня Смаргонскай раённай арганізацыі Беларускага саюза работнікаў адукацыі і навукі Лела Шпак.
Старшыня райвыканкама Генадзь Харужык і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Віталь Івашка ўручылі падарункі ветэранам працы АПК.