Чалавека заўсёды прываблівае неба. Нездарма народная мудрасць гаворыць, што ёсць дзве рэчы, якія здзіўляюць нас больш за ўсё – гэта зоры над галавой і сумленне ўнутры нас. Усе людзі жывуць пад адным небам, прыгажосць якога абуджае высокія і светлыя пачуцці.
Штогод 12 красавіка адзначаецца Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі, які ўстаноўлены пратаколам 61-й Генеральнай канферэнцыі Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі і рашэннем Савета Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі.
Сёння Беларусь – гэта касмічная дзяржава, бо мае сваю касмічную праграму, сваіх касманаўтаў і свой спадарожнік. 1 лістапада 2013 года Генеральная асамблея ААН прыняла нашу краіну ў Камітэт ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы з мірнымі мэтамі.
Напярэдадні гэтага дня ў 5 “Д” класеДУА “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні” прайшло пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае Дню касманаўтыкі. Класны кіраўнік Наталля Аляксандровіч і супрацоўнікі бібліятэкі расказалі вучням пра космас і знакамітых касманаўтаў, як ствараліся першыя ракеты, пра адзенне для саміх касманаўтаў і касманаўтаў-сабак. Пяцікласнікам было цікава даведацца, што 12 красавіка 1961 года карабель з першым касманаўтам Юрыем Гагарыным стартаваў з Байканура. Карабель выканаў адзін абарот вакол Зямлі, правёўшы ў палёце 108 хвілін. Спускавы аппарат паспяхова вярнуў Гагарына на Зямлю. Следам за легендарным Гагарыным больш 380 касманаўтаў ажыццявілі касмічныя палёты, і сярод іх – нашызнакамітыя землякі Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак. І яшчэ Алег Навіцкі заняў ганаровае месца ў гісторыі касмічнай Беларусі.
Стараннямі супрацоўнікаў бібліятэкі была наладжана выстава кніг, звязаных з космасам і касмічным падарожжам. А для таго, каб хацелася чытаць, вучні рабілі закладкі-ракеты.
Прайшоў і конкурс малюнкаў да твораў, якія прапанавалася прачытаць загадзя пра зорныя прыгоды, пра незвычайных касманаўтаў. Столькі старання, цікавасці і захапленняназіралася ў вачах падлеткаў!
Здаецца, што гэта на самай справе вельмі зацягвае. Да таго ж, хто ведае, можа сяродгэтых хлопчыкаў і дзяўчынак будзе новы касманаўт.
Калі ва Уладзіміра Васільевіча Кавалёнка– беларускагакасманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза – спыталі: “Якая зямля з космасу? Блакітная? Чырвоная? Зялёная?”, то ён адказаў: “Яна – родная”.