Гэтае свята вось ужо на працягу двух тысячагоддзяў служыць згуртаванню людзей вакол ідэалаў міласэрнасці і братэрскай любові.
Няхай Велікодныя дні прынясуць у кожны дом цяпло і спакой, дапамогуць узняцца над мітуснёй і дробнымі разладамі, падораць радасць сустрэчы з роднымі, блізкімі і сябрамі.
У гэтае светлае свята жадаем усім моцнага здароўя, дабра, узаемаразумення, любові, шчасця і душэўнай раўнавагі. Жывіце з душэўным спакоем, у згодзе з іншымі людзьмі, цаніце і беражыце кожнае імгненне. Няхай спраўдзяцца ўсе чаканні і вашы самыя запаветныя мары.