Дайце кнігу скаргаў, ці Як павысіць адукаванасць спажыўцоў
“Таму адна з нашых функцый – адзначыла начальнік аддзела гандлю, паслуг і рэкламнай дзейнасці ўпраўлення эканомікі, гандлю і паслуг райвыканкама Валянціна Галяк, - павышэнне адукаванасці спажыўцоў”.
Міністэрства антыманапольнагарэгулявання і гандлюраспрацавала дастатковуюколькасць памятак па пытанняхабароны правоў спажыўцоў. Рэкамендацыіпадзелены па сферахдзейнасці. Асноўнай праблемай, зякой звяртаецца пакупнік у службуабароны правоў спажыўцоў,нярэдка з’яўляецца ён сам. Тамуневыпадкова ў памятцы акцэнтзроблены на правільнай іабдуманай пакупцы. Бо мы, якспажыўцы, не заўсёды рыхтуемсяда яе – не вывучаем інфармацыюаб прадаўцы, тавары, тамушто закон аб абароне правоўспажыўцоў прадугледжвае праваспажыўца на свабодны выбар.
Але ён павінен быць зробленына падставе прапанаванай прадаўцомінфармацыі.Мы па в і нны спачатку вывучыць інфармацыю, вызначыцца з тым, ці патрэбны нам гэты тавар і на якіх умовах. Ітолькі потым прыйсці да высновы,што трэба зрабіць пакупку.
Валянціна Генрыхаўна паведаміла, што нядаўна да яе звярнуліся наконт інтэрнэт-абслугоўвання. У прыватнасці, па ўмовах аплаты і дастаўкі тавару. Спажыўцу паведамілі па тэлефоне, што ёсць тавар, праз трыпяць дзён ён трапіць у магазін. Пры гэтым на сайце інтэрнэт-магазіна размешчаны публічны дагавор рознічнай куплі-продажу тавараў, дзе прадугледжваецца, што з ім азнаёміўся спажывец, і ў якім канкрэтна прапісана: “спажывец, заключаючы дагавор куплі-продажу згодны з ўмовамі, якія прапісаны ў гэтым дагаворы”. А адна з умоў – тэрміндастаўкі заказаных тавараў складае ад 1 да 90 працоўных дзён.І ў спажыўца ўзнікае праблема. На словах яму абяцалі адно, а ў рэальнасці атрымалася іншае. І прыходзіцца чакаць 90 дзён, бо з гэтымі ўмовамі прадаўца пакупнік ужо згадзіўся, нават не прачытаўшы іх, што з’яўляецца неабдуманым учынкам.
Што датычыць звычайныхмагазінаў, то і па іх рабоцеёсць пытанні. У прыватнасці,як адзначыла Валянціна Галяк,па продажы складана-бытавойтэхнікі, запасных частак.Узнікаюць пытанні па вяртанні пакупніком якаснага тавару ў магазін. Апошняе разбіральніцтва было па выпадку, калі прадавец не выканаў законнае патрабаванне спажыўца па вяртанні якаснага тавару, спаслаўшыся на тое, што ён уключаны ў пералік тавараў належнай якасці, таму не падлягае вяртанню і абмену.
“У гэтым выпадку мне прыйшлося звярнуцца ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю для тлумачэння, бо, на жаль, прадавец не пачуў мае аргументы і спасылкі на заканадаўства, - сказала Валянціна Генрыхаўна. - Урэшце рэшт патрабаванне спажыўца было выканана, МАРГ патлумачыла, што ён быў правы”.
Многа неадназначных сітуацыйпа складанай бытавойтэхніцы. Бо ў любым выпадку,калі пакупнік набыў, на яго думку,няякасны тавар, то найпершаежаданне – пазбавіцца ад гэтагатавару і атрымаць назад сваегрошы. Аднак у прадаўца ёсцьправа праверыць якасць складанабытавой тэхнікі на працягу7 ці 14 дзён. Альбо даказацьспажыўцу, што ён не правы, ботавар сапсаваў сам падчас эксплуатацыі.
Сэрвісны цэнтр даезаключэнне, што тавар якасныальбо не. Калі эксплуатацыйныбрак, то спажыўцу адмаўляецца ўяго прэтэнзіі, у выпадку вытворчага– выконваюцца законныяпатрабаванні спажыўца.
Іншым разам прыходзіцьзаключэнне сэрвіснага цэнтра,у якім паведамляецца, штотавар спраўны, а спажывецпрытрымліваецца іншай думкі.У такім выпадку заканадаўства прадугледжвае, што ў спажыўца ёсць права не згадзіцца з праведзенай праверкай тавару на якасць і запатрабаваць правядзення незалежнай экспертызы. І абавязак прадаўца – правесці гэту экспертызу. Але ў заканадаўстве ёсць адзін нюанс: калі патрабаванне спажыўца неабгрунтаванае, то яму прыйдзецца аплаціць кошт экспертызы. Гэта ў тым выпадку, калі экспертыза пацвердзіць адсутнасць браку альбо эксплуатацыйны брак.
Валянціна Галяк паведаміла,што летась да яе было 16 пісьмовыхі 97 вусных зваротаў адспажыўцоў. Некаторыя праблемыўдалося вырашыць на стадыі іхузнікнення. Акрамя гэтага людзіатрымліваюць кансультацыі, якім быць у выпадках, якія закранаюцьправы спажыўцоў.
Паважаныя смаргонцы, калі вам трэба пракансультавацца па пытаннях гандлю і аказання паслуг, звярніцеся ў райвыканкам па нумары тэлефона 3-76-74.