У Смаргоні прайшоў “Кірмаш вакансій” з выстаўкай ручной вышыўкі


Все новости


У Смаргоні прайшоў “Кірмаш вакансій” з выстаўкай ручной вышыўкі

Як адзначыла начальнік раённай дзяржаўнай службы занятасці Тамара Рамановіч, на “Кірмаш вакансій” былі запрошаны прадстаўнікі кадравых службаў прадпрыемстваў і арганізацый, дзе нямала вакансій, - РУП “ЖКГ”, завода аптычнага станкабудавання, “Смаргоньаграсэрвісу”, агрэгатнага завода. У гэтым мерапрыемстве таксама ўдзельнічала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Зоя Крачкоўская.

IMG_8340.JPG

Кадравікі паведамілі, якія неабходны спецыялісты на названыя вышэй прадпрыемствы, назвалі заработную плату, іншыя меры стымулявання. Тыя, хто не мае адпаведнай прафесіі, могуць быць абучаны па месцы працы, альбо за кошт наймальніка накіраваны ў спецыяльныя навучальныя ўстановы. Агрэгатны завод, у якога ёсць інтэрнат, прадастаўляе жыллё тым, хто працаўладкуецца на гэта прадпрыемства.

IMG_8331.JPG

У рамках “Кірмашу вакансій” прайшла выстаўка работ ручной вышыўкі рамесніцы з аграгарадка Залессе, Зофіі Войтка. Гэтай жанчыне, якая стаяла на ўліку беспрацоўных у мясцовай службе занятасці, у 2018 годзе былі выдаткаваны бязвыплатныя субсідыі на распачынанне сваёй справы – рамесніцтва.

IMG_8357.JPG

IMG_8382.JPG

IMG_8385.JPG

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

27.02.2020

Возврат к списку