Прагучалі кампазіцыі пра вайну, пра Радзіму, пра каханне. Мужчынам, што сабраліся ў зале, пасылалі свае песенныя віншаванні Алена Давыдзенкава, юныя артысткі Алена Кавяка і Ксенія Мізула, дзіцячаявакальная група. Выступала і юная Ангеліна Дудзінская, удзельніца дзіцячага фальклорнага калектыву “Нальшчаначка”, якая паспела “засвяціцца” ў міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Вясёлка над Віцебскам” (атрымала дыплом 1 ступені ў намінацыі “Вакальна-харавая творчасць”).
“Запалілі” залу народны ансамбль народнай песні “Вечарынка”. Завяршылася імпрэза песняй “Сэрца зямлі маёй”, якую выканаў прыгожы дуэт. Разам з прафесіяналамМаксімам Пашуком спявала ветурач мясцовай гаспадаркі Аксана Гісіч. Без перабольшання, з такім нумарам не сорамна і на праграме “Дзве зоркі” паказацца.