Інфармацыйна-прапагандысцкая група наведала малаказавод
На парадак дня былі вынесены тры асноўныя пытанні.
Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці ў 2019 годзе і перспектывах развіцця ў 2020 годзе прысутных праінфармавала намеснік начальнікаўпраўлення эканомікі, гандлю і паслуг райвыканкамаВольга Богма.
Першы намеснік начальніка райаддзела міліцыі Іван Руткоўскі распавёў аб прафілактыцы кіберзлачынстваў, адказнасці грамадзян за іх учыненне.
Тэмай выступлення дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра Ларысы Татарынавай была прафілактыка насілляў адносінахда непаўналетніх.
Ад работнікаў малаказавода паступіла толькі адно пытанне, якое тычыцца дарожнай бяспекі.